wd wp Пошук:

Егіпецкая мова

Егі́пецкая мо́ва — мова жыхароў Старажытнага Егіпта. На цяперашні час лічыцца мёртвай. Асобнае адгалінаванне афразійскай моўнай сям’і. У рамках гэтай сям’і, паводле меркавання адных навукоўцаў, найбольш блізкая да семіцкіх, паводле меркавання іншых — да чадскіх моў[2]. Адна з самых старажытных вядомых на наш час моў, абслугоўвалася адной з першых сістэм пісьма ў гісторыі чалавецтва — вядомы помнікі з канца 4-га тыс. да н.э. і па V стагоддзе н.э. Апошняя ступень егіпецкай мовы — копцкая мова, якая праіснавала да XVII стагоддзя (як мова набажэнства ў копцкай праваслаўнай царкве ўжываецца і дагэтуль). Навуковая дысцыпліна, якая вывучае егіпецкую мову, называецца мовазнаўчая егіпталогія.

Перыядызацыя егіпецкай мовы:

Зноскі

  1. Каммерцелль Ф. Периодизация египетского языка (вступительная статья к словарю — Hannig R. Grosses Handwörterbuch Ägyptisch-Deutsch. 2. Aufl. Mainz, 1997. S. XXV-XXVII.).
  2. Языки Азии и Африки. Т.4. Афразийские языки. Кн.1—2. М., Наука. 1991—1993.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старажытны Егіпет
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Егіпецкая моўная сям’я
Катэгорыя·Старажытныя мовы