wd wp Пошук:

Актаў Бэнчылэ

Актаў Бэнчылэ (англ.: Octav Вăncilă; 27 студзеня 1872, в. Корні, паблізу Баташані, Аўстра-Венгрыя3 красавіка 1944, Бухарэст) — выдатны румынскі жывапісец. Мастак-рэаліст, прадстаўнік дэмакратычнага кірунку ў румынскай мастацтве першай трэці ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Застаўся сіратой ва ўзросце 4 гадоў, выхоўваўся ў сям’і старэйшай сястры ў Ясах, якая заахвочвала яго талент і запал да мастацтва. Пасля заканчэння пачатковай школы, у 1887-1893 навучаўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Ясах (цяпер Яскі ўніверсітэт мастацтваў Джорджэ Энэску).

Атрымаўшы стыпендыю для працяга вучобы за мяжой, у 1894-1898 жыў у Італіі, Францыі і Германіі, вучыўся ў Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, дзе яго настаўнікам быў Нікалаас Гізіс і школе А. Ажбе.

Пасля вяртаняі, спрабаваў адкрыць сваю студыю ў цэнтры Яс, але фінансавыя цяжкасці прымусілі яго асесці на ўскраіне. А. Бэнчылэ пачаў пісаць карціны, асноўнымі тэмамі якіх былі: жыццё сялян, завадскіх рабочых, згалелых яўрэйскіх гандляроў і рамеснікаў, салдат-прызыўнікоў і качавых цыганаў.

Пасля 1901 года выкладаў каліграфію і эстэтыку ў пачатковых школах горада. Пад уплывам рускай рэвалюцыі 1905 года, неўзабаве стаў сацыялістычным актывістам, і знаёмым лідараў-інтэлектуалаў Румыніі, прыхільнікаў левых ідэй, у тым ліку Гала Галакціёна. А. Бэнчылэ быў прыхільнікам камуністычных ідэй, але ніколі не быў членам Румынскай камуністычнай партыі.

У 1907 годзе, пасля разгрому сялянскага паўстання ў Румыніі, пачаў падарожнічаць па краіне, спрабуючы сабраць доказы урадавых рэпрэсій і гвалту. Вынікам паездак стала серыя, прысвечаная сялянскаму паўстанню з дванаццаці карцін («Перад паўстаннем» («Адчай»), «1907», «Брацкая магіла» і інш.). Яго карціны на тэмы сялянскага паўстання 1907 прасякнуты гарачым сацыяльным пратэстам.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны, стаў удзельнічаць у пацыфісцкім руху.

У 1916 годзе быў прызначаны прафесарам у Школе выяўленчых мастацтваў у ссах (пасада, якую ён захаваў да сваёй адстаўкі ў 1937 годзе). У 1919 г. быў у ліку заснавальнікаў Партыі працаўнікоў, якая неўзабаве злілася з Сялянскай партыяй Румыніі.

У сваёй творчасці Бэнчылэ адлюстроўваў жыццё сялян і гарадскіх пралетарыяў, іх вызваленчую барацьбу: «Туга па радзіме» (1891), «Эмігранты» (1904), «Рабочы, адпачывае» (1905), «Забастоўшчыкі» (1914), «Свет» (1916), «Рабочы» (1927).

А. Бенчиле таксама выканаў шэраг партрэтаў-тыпаў («Стары кравец», 1908, «Працоўны», 1911, — абодва ў Музеі мастацтваў Румыніі, Бухарэст).

У пазнейшых творах А. Бэнчылэ губляецца сацыяльная вастрыня, больш увагі мастак надае стварэнню нацюрмортаў, пейзажаў, жанравых карцін.

Галерэя

Памяць

Бюст Бэнчылэ ў Ясах. 1930 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Баташані
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бесарабіі
Катэгорыя·Педагогі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Палітыкі Румыніі
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Румыніі
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Мастакі-рэалісты