wd wp Пошук:

Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР

Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР — першая галіновая дзяржаўная акадэмія навук на тэрыторыі Беларусі.

Перадумовы ўзнікнення. Стварэнне

Да 1956 г. сельскагаспадарчыя навуковыя ўстановы знаходзіліся ў складзе АН БССР. Вылучаючы аграрную навуку са складу Акадэміі навук, чыноўнікі кіраваліся тым, што навукова-даследчыя ўстановы ў галіне сельскай гаспадаркі «далёкія ад вытворчасці», а таму «малаэфектыўныя»[1]. 14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесу[2].

24 студзеня 1957 г. Саветам Міністраў БССР была прынята Пастанова №36 «Аб стварэнні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук».[3]

Кіраўніцтва Акадэміі

Першым і адзіным Прэзідэнтам Акадэміі быў акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч. Вучоным сакратаром на працягу усяго існавання Акадэміі з’яўляўся акадэмік Аркадзь Іванавіч Лапо.

Першапачаткова Акадэмія мела тры Аддзяленні:

У 1959 г. адбылася рэарганізацыя Акадэміі:

Расфарміраванне. Далейшы лёс

Акадэмія была расфарміравана ў 1961 г.[4], яе інстытуты былі падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству сельскай гаспадаркі, а ў Аддзяленні біялагічных навук і Аддзяленні тэхнічных навук АН БССР былі створаны дадатковыя вакансіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР.

З мэтай прадухіліць негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук[5].

Ацэнкі дзейнасці

Хаця інстытуцыяналізацыю акадэмічнай аграрнай навукі можна расцэньваць як з’яву пазітыўную (аграрныя навуковыя ўстановы існавалі як у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, так і ў Аддзяленні біялагічных навук АН БССР, а са стварэннем АСГН БССР былі сабраныя ў адной - профільнай - арганізацыі), але, па выразе акадэміка С.Г. Скарапанава, у 1956 быў пачаты працэс «вымывання» вучоных-аграрыяў з Акадэміі навук БССР: калі ў 1969 у АН БССР было 18 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў сельскагаспадарчага профілю, то ў 1989 г. - толькі 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Скарапанаў С.Г. Шасцiдзесяцiгоддзе Акадэмii навук БССР i развiццё сельскагаспадарчай навукi Беларусi // Весці АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. - 1990. - №1. - С. 13-19.
  2. Национальная академия наук Беларуси: Перекидной календарь 2012. - Мн.: Белорусская наука, 2011.
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 января 1978 г. №8 “О признании утратившими силу решений Правительства БССР по вопросам науки” - ПЕРЕЧЕНЬ утративших силу решений Правительства БССР по вопросам науки, п. 17
  4. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.06.1961 N 349 “Об упразднении Академии сельскохозяйственных наук БССР”
  5. Отчёт о научной деятельности Академии наук БССР за 1962 г. - Мн., 1963.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сельская гаспадарка
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Аграномія ў Беларусі
Катэгорыя·Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных