wd wp Пошук:

Аркадзь Іванавіч Лапо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапо.

Аркадзь Іванавіч Лапо (8 лютага 1904, вёска Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 5 студзеня 1983) — беларускі вучоны-раслінавод, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, затым Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры селекцыі з 1929 па 1941 г. працаваў у акадэміі асістэнтам, дацэнтам і загадчыкам кафедрай. У 1941—1944 гг. у Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў у Мінску загадчыкам аддзелам селекцыі, а затым дырэктарам Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1953—1956 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР, затым да 1960 г. — галоўны вучоны сакратар Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

Вёў вялікую грамадскую працу. У 1949—1954 гг. кіраваў сельскагаспадарчай секцыяй Беларускага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, двойчы абіраўся дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.

Навуковая дзейнасць

Працы прысвечаны біялогіі канюшыны і агратэхніцы насенняводства збожжавых культур і лёну. Устанавіў заканамернасці змены аптымальнай гушчыні пасеву збожжавых і лёну ў залежнасці ад змены агратэхнічных і прыродных фактараў, рэкамендаваў наборы найбольш эфектыўных культур для кармавых севазваротаў, сістэмы іх чаргавання і прымянення для іх угнаенняў.

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе