wd wp Пошук:

Адворня

Адво́рня[1] (трансліт.: Advornia, руск.: Адворня) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.

Гісторыя

У XIX ст. вёска ў складзе Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У 1905 г. 14 двароў, 135 дзесяцін зямлі, належала Янаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству. Адносілася да Апанаскавіцкай праваслаўнай царквы Святога Духа.

З 20 жніўня 1924 г. вёска ў складзе Сарочынскага сельсавета Ушацкага раёна. 17 дзяцей з вёскі наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў в. Ляснеўшчына. Паводле перапісу 1926 г., 21 двор. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1941 г. — 20 двароў. На 2000 г. 27 двароў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сарочынскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных