wd wp Пошук:

Сарочынскі сельсавет

Саро́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сарочына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Сарочынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бутава, Жывалака, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Пілатоўшчына і Северыны)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 33 населеныя пункты[2]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Лутаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Арэхаўна, Ваўчо, Гарадок, Градзянец, Кавалеўшчына, Канцавыя, Крыскавічы, Кублішчына, Кулінава, Лутава, Слабодка, Ціханяты, Федаронкі і Шчарбёнкі)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Арцюшкі, Баравыя, Белае, Вялічкаўцы, Вярхоўе, Гара, Губінка, Завячэлле, Занавінне, Кісялёва, Мосар, Немірова, Рубанікі, Старынка, Урбанова і Шасцярні), у склад Вяркудскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды), у склад Ушацкага сельсавета перададзена вёска Градзянец[4]. 23 чэрвеня 2005 года 15 населеных пунктаў (Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды) вернуты ў склад сельсавета з Вяркудскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2270 чалавек[6], з іх 96,3 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов Архівавана 10 жніўня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Былыя сельсаветы Лепельскага раёна
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Сарочынскі сельсавет
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе