wd wp Пошук:

Адам Ян Віктар Быхавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Ада́м Ян Ві́ктар Бы́хавец герба «Магіла» (польск.: Adam Bychowiec; 23 снежня 1796 — ?) — шляхціч Ваўкавыскага павета, паўстанец 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Сын Юзафа Быхаўца і Разаліі з Біспінгаў. Быў юрыстам, практыку адбываў у Гродне[1], пасля — суддзя ваўкавыскага апеляцыйнага суда[2].

У 1840 годзе валодаў маёнткам Адамкава ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, за 1,5 км ад Лыскава[1].

Браў удзел у Студзеньскім паўстанні, арыштаваны ў 1863 і асуджаны да ссылкі. Меў прымусова прадаць частку ўладанняў (Зельзін і Юзафполь). Царскі ўрад усталяваў крайні тэрмін для продажу, пасля якога маёнткі маглі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы — 10 снежня 1867[3]. Частку ўладанняў разам з фальваркамі Лаўрыновічы і Юзафполь на 2780 дзесяцін выкупілі Івановы; другой, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Цэрэбух), пад канец XIX стагоддзя валодаў Казімір Брант[4].

У 1866 жыў пад наглядам паліцыі ў горадзе Нараўчат Пензенскай губерні (цяпер вёска ў Пензенскай вобласці Расіі).

Сям’я

Быў жанаты з Кацярынай Жулкоўскай, дачкою ваўкавыскага межавага суддзі Яна Жулкоўскага, і Ізабелай Ельскай[5], дачкой Людвіка Ельскага. Меў сына Здзіслава[2] і дачку Аляксандру.

Зноскі

  1. 1 2 Witold Karpyza. Adamków // Ziemia Wołkowyska (польск.) . — Lębork, 2007. — Т. 3. — С. 43—46.
  2. 1 2 Анатоль Бензярук. Частка 6. Нашчадкі і прэтэндэнты // Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду / навуковы рэдактар У.А. Сенькавец. — Брэст: «Академия», 2006. — 130 с. — 200 экз. — ISBN 985-505-015-0.
  3. Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska (польск.) . — Lębork, 2005. — Т. 2. — С. 45—53.
  4. Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
  5. РОД БЫХАЎЦАЎ ГЕРБУ “МАГІЛА” НА БРЭCЧЫНЕ (бел.) . Праверана 21.08.2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Быхаўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір