wd wp Пошук:

Адам Сямёнавіч Вашкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашкоў. Адам Сямёнавіч Вашкоў (26 мая 1951, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1951 года ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў»; Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі»; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.

Працаваў дырэктарам завода драўнянастружкавых пліт г. Рэчыцы Гомельскай вобласці; сакратаром партыйнага камітэта Рэчыцкага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання; другім сакратаром, першым сакратаром Рэчыцкага гарадскога камітэта КПБ; дырэктарам па маркетынгу і знешнеэканамічных сувязях Рэчыцкага арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Рэчыцадрэў»; віцэ-прэзідэнтам сумеснага прадпрыемства «Дрэўпрамінвест»; дырэктарам ААТ «Рэчыцкі метызны завод».

З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святога Кірылы Тураўскага II ступені.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Першыя сакратары Рэчыцкага гаркама КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы