wd wp Пошук:

Адам Станіслававіч Ржавускі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ржавускі. Адам Ваўжынец Станіслававіч Ржавускі (польск.: Adam Wawrzyniec Rzewuski; 10 жніўня 1760, Нясвіж — 12 студзеня 1825, Паграбішчы) — дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт.

Біяграфія

Старэйшы сын харунжага вялікага літоўскага Станіслава Фердынанда Ржавускага, унук Вацлава Ржавускага, пляменнік гетмана польнага кароннага Севярына Ржавускага. Нарадзіўся 10 (21) жніўня 1760 года ў Нясвіжскім замку, радавым маёнтку свайго дзеда (па маці) Міхаіла Рыбанькі.

У 22 гады выступаў на Сойме i звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў i красамоўствам. У 1788 годзе накіраваны пасланнікам Рэчы Паспалітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палітычную дзейнасць атрымаў званне сенатара i кашталяна віцебскага.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імперыі, Ржавускі ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызначаны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губерні. У 1808 годзе кіеўскае дваранства абрала яго сваім губернскім маршалкам, а ў наступным 19 лістапада 1817 года ён атрымаў права прысутнічаць у сенаце[4].

Перасяліўшыся ў Пецярбург, Ржавускі прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вялікай ложы «Астрэі» i ложы «Белага арла».

Памёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Валыні.

Творчасць

Напісаў некалькі твораў палітычнага характару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 ix найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля Станіслава Аўгуста», «Размовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія законы», папраўкі да твораў генерала Дзюмур’е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы i як аўтар лірычных вершаў. Перакладаў элегіі i трагедыі Тыбула.

Сям’я

У першым шлюбе з Юстынай з Рдултоўскіх меў дзяцей:

  1. Генрык (1791—1866), аўтар гістарычных раманаў на польскай мове.
  2. Караліна (1795—1885), гаспадыня вядомага адэскага салона, каханая Пушкіна і Міцкевіча, грамадзянская жонка генерала Віта.
  3. Адам (1801—1888), генерал-ад’ютант і генерал ад кавалерыі на рускай службе, бацька аферысткі Кацярыны Радзівіл.
  4. Эвеліна Канстанцыя Вікторыя (1803—1882), жонка французскага раманіста Бальзака.
  5. Аляксандра Аліна, жонка Аляксандра Манюшка, брата знакамітага кампазітара; жыла ў Варшаве.
  6. Паліна, жонка адэскага негацыянта Яна Рызніча (у першым шлюбе быў з Амаліяй Рызніч).
  7. Эрнэст (1812—1862), памешчык, з 1856 года насіў графскі тытул.

Зноскі

  1. 1 2 Adam Wawrzyniec Rzewuski
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Rzewuski, Adam Laurenz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 27. — S. 344.
  3. 1 2 3 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Мурзанов Н. А. Правительствующий сенат: Список сенаторов. — СПб., 1911. — С. 41.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Бярдзічаўскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Кашталяны віцебскія
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжы
Катэгорыя·Жавускія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе