wd wp Пошук:

Адам Браніслававіч Ляшчынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшчынскі.

Адам Браніслававіч Ляшчынскі (24 снежня 1920, в. Якубавічы, Мінская губерня, БССР; цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 8 верасня 2006, Гродна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі самаходных установак(руск.) бел. СУ-122(руск.) бел. 1450-га самаходна-артылерыйскага палка (10-ы Дняпроўскі танкавы корпус(руск.) бел., 40-я армія(руск.) бел., Варонежскі, затым 1-й Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1948 года ў запасе ў званні маёра.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 снежня 1920 года ў вёсцы Якубавічы цяпер Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР (цяпер Рэспубліка Беларусь) у сям’і селяніна. Беларус. Скончыў 7 класаў школы, затым курсы трактарыстаў. Працаваў трактарыстам у Капыльскай МТС. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Праходзіў службу ў танкавых войсках.

Ваенная біяграфія

У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з ліпеня 1941 года. У складзе Заходняга фронту прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі, ў Смаленскай бітве і бітве пад Масквой(руск.) бел.. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Чкалаўскага танкавага вучылішча (цяпер — горад Арэнбург), у 1943 годзе — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Па заканчэнні вучобы прызначаны камандзірам батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка ў званні лейтэнанта. Ваяваў у складзе Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны і бітве за Дняпро. Экіпаж самаходнай ўстаноўкі Ляшчынскага знішчыў 3 варожыя танкі.

23 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у прарыве абароны ворага на Букрынскім плацдарме(руск.) бел. на правым беразе ракі Дняпро. Прарваўшыся ў першую лінію траншэй ворага ў раёне вёскі Ходараў (цяпер Міронаўскі раён Кіеўскай вобласці, Украіна), пачаў знішчаць гітлераўцаў агнём і гусеніцамі. Пасля таго як самаходная гармата СУ-122 было падбіта, Ляшчынскі, нягледзячы на раненне, працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Батарэя Ляшчынскага ў той дзень знішчыла 2 танкі, 2 гарматы, 4 кулямёты і да роты пяхоты, разбурыла 6 дзотаў(руск.) бел..

10 студзеня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім указам за адвагу і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, прысвоіў лейтэнанту Ляшчынскаму Адаму Браніслававічу званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3236)[1].

Пасляваенная біяграфія

У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. Праслужыўшы ў Савецкай арміі яшчэ 2 гады, у 1948 годзе маёр Ляшчынскі сыйшоў у запас.

У 1957 годзе скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут. Пасля гэтага працаваў у сістэме прадпрыемстваў «Сельгастэхніка», займаючы кіруючыя пасады ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Гродзенскім раёнах. Затым займаў пасады старэйшага інжынера па тэхніцы бяспекі і дырэктара турбазы «Нёман». У 1980 годзе выйшаў на пенсію. Жыў у горадзе Гродна. Памёр 8 верасня 2006 года.

Узнагароды і званні

Памяць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Адам Браніслававіч Ляшчынскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай губерні
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза