У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзітрых. Адам Іосіфавіч Дзітрых (1866—1933) — рускі архітэктар.
Нарадзіўся ў 1866 годзе ў г. Варшаве[1].
Пачаткову адукацыю атрымаў дома і ў дадатковым класе Варшаўскага рэальнага вучылішча, па механічным аддзяленні. У 1884 годзе паступіў у інстытут Грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1891 годзе з сапраўдным званнем і чынам X класа[1].
Яшчэ ў Інстытуце, падчас летніх канікул, знаходзіўся на практычных занятках пры пабудове ў такіх архітэктараў, як М. У. Султанаў(руск.) бел., Д. В. Люшын, П. В. Аліш(руск.) бел. і дэ Рашфор(руск.) бел.[1].
Па выхадзе з вучылішча А. Дзітрых у 1891 годзе прызначаны ад дэпартамента надзелаў памочнікам будаўніка Імператарскага палаца ў Белавежы(руск.) бел. Гродзенскай губерні[1].
Пазней працаваў у Крыме (1890-я). Служыў гарадскім участковым архітэктарам у Санкт-Пецярбургу. Працаваў архітэктарам Галоўнага ўпраўлення надзелаў, загадчыкам будаўнічай часткай Галоўнага упраўлення землеўпарадкавання і земляробства(руск.) бел..
Выкладаў у Політэхнічным і ў сваім родным інстытуце (прафесар Політэхнічнага з 1900-х і Інстытута Грамадзянскіх інжынераў з 1917 года. Быў архітэктарам і выкладчыкам Ляснога інстытута(руск.) бел., сапраўдным членам Археалагічнага інстытута(руск.) бел.. У савецкі час — прафесар і дырэктар Інстытута грамадзянскіх інжынераў (1926—1930).