wd wp Пошук:

Фурштацкая вуліца

Фурштацкая вуліца (з 1991 і з 1806 па 1923; з 1923 па 1991 год — вуліца Пятра Лаўрова; да 1806 — 3-я Артылерыйская вуліца) — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, праходзіць ад Ліцейнага праспекта да Пацёмкінскай вуліцы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Ліцейнага праспекта.

Вуліца была пракладзеная ў XVIII стагоддзі каля Ліцейнага двара і названая 3-й Артылерыйскай. У 1806 годзе яна была пераназваная ў Фурштацкую ад фурштата (гэта значыць абоза) лейб-гвардзейскага Праабражэнскага палка, які размяшчаўся ў доме 21. У 1923 годзе вуліца зноў была перайменаваная і называлася вуліцай Пятра Лаўрова ў памяць аб П. Л. Лаўрове, а ў 1991 годзе ёй была вернута ранейшая назва Фурштацкая.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Вуліцы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта