«Агідная васьмёрка» (англ.: The Hateful Eight) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Квенціна Таранціна[5]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Курт Расел, Сэмюэл Лерой Джэксан, Цім Рот, Майкл Мэдсан, Джэніфер Джэйсан Лі, Уолтан Гогінс, Дэміян Бішыр, Брус Дэрн.
ЗША пасля грамадзянскай вайны. Легендарны паляўнічы за галовамі Джон Рут, па мянушцы Вешальнік, канваіруе злачынцу Дэйзі Домергу праз заснежаныя прасторы Ваёмінга ў Рэд-Рок, каб аддаць яе ў рукі правасуддзя і атрымаць узнагароду. Па дарозе да іх прыбіваюцца яшчэ адзін паляўнічы і шэрыф Рэд-Рока. Завіруха змушае іх шукаць прытулку ў карчме, дзе ўжо размясцілася вельмі няпростая кампанія: генерал, мексіканец, француз і каўбой… І нехта з іх — не той, за каго сябе выдае[6].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 41 кінаўзнагародай і яшчэ 116 намінацыямі[7].