wd wp Пошук:

Сэмюэл Лерой Джэксан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэксан. Сэмюэл Лерой Джэксан (англ.: Samuel Leroy Jackson; нар. 21 снежня 1948, Вашынгтон) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. У 1991 годзе атрымаў прызнанне крытыкаў за сваю ролю ў фільме «Трапічная ліхаманка», а пасля з’явіўся ў такіх фільмах, як «Слаўныя хлопцы», «Гульні патрыётаў» і «Парк Юрскага перыяду». У 1994 годзе зняўся ў фільме «Крымінальнае чытво», што вывела яго на ўзровень суперзорак і прынесла некалькі ўзнагарод. З тых часоў Джэксан зняўся больш чым у 100 фільмах і заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй сваёй кар’еры.

Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, у якога Джэксан зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў — «Крымінальнае чытво», «Джэкі Браўн», «Джанга вызвалены», «Агідная васьмёрка», «Забіць Біла 2». Таксама сыграў персанажа коміксаў Ніка Ф’юры ў мностве фільмаў кінематаграфічнай сусвету Marvel.

Зноскі

  1. Samuel L. Jackson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Samuel L. Jackson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124198511 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. https://africtelegraph.com/cinema-lacteur-samuel-l-jackson-devient-citoyen-gabonais/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Актывісты руху за правы афраамерыканцаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уладальнікі прыза за лепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня