Джэніфер Джэйсан Лі (англ.: Jennifer Jason Leigh), народжаная Джэніфер Лі Мораў (англ.: Jennifer Leigh Morrow; нар. 5 лютага 1962, Галівуд, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і спявачка. Намінант на прэміі «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус», за «Лепшую жаночую ролю другога плана» у фільме «Агідная васьмёрка» (2015).