wd wp Пошук:

Авідзіяпаль

Авідзіяпаль[1] (укр.: Ові́діополь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Грузавая чыгуначная станцыя. Размешчаны на ўсходнім беразе Днястроўскага лімана.

Паходжанне назвы

Расійская імператрыца Кацярына II сваім указам у 1795 г. пераіменавала горад Аджыдэр ў Авідзіяпаль у гонар рымскага паэта Публія Авідзія Назона. Тады лічылі, што менавіта ў гэтай мясцовасці ён знаходзіўся ў спасылцы. Паколькі Авідзій, у адрозненне ад паэтаў старэйшага пакалення Вергілія і Гарацыя, не падтрымліваў мерапрыемстваў рымскага імператара Аўгуста, і яго паэзія не была рупарам для прапаведавання ідэалогіі новага рэжыму, верагодна таму ён і быў адпраўлены ў ссылку.

Гісторыя

Населены пункт паўстаў каля 1750-х гг. і ўпершыню згаданы ў дакументах у 1756 г. Меў назвы Хаджыдэр, Хаджы-Дэрэ, Аджыдэр. Быў стацыянарным аўлам аднаго з буджацкіх родаў, які жыў у Бесарабіі і пасвіў статкі авечак на левым беразе Днястра. У гады руска-турэцкай вайны 1768-1774 гг. паселішча разбурана 11 ліпеня 1770 г. запарожскімі казакамі. У 1784 г. гэта татарскае мястэчка і порт, дзе жылі таксама армяне і малдаване. Па заканчэнні руска-турэцкай вайны 1787-1791 гг. каля былога паселішча Хаджыдэр была закладзена невялікая земляная крэпасць і верф. Будаваў крэпасць інжынер-капітан Е.Х. Фэрстэр пад кіраўніцтвам і па праекце інжынера-палкоўніка Франца дэ Валана. Аджыдэрская разам з Сярэдняй (Ціраспальскай) і Хаджыбейскай крэпасцямі стала фарпостам на новай мяжы Расійскай імперыі з Асманскай імперыяй, а таксама прамежкавым складам грузаў, якія паступалі Днястром ў Адэсу. Днём нараджэння пасёлка лічыцца 15 чэрвеня 1793 г. - дата залажэння крэпасці.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Адэскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты Авідзіяпольскага раёна