Авідзіяпольскі раён[1] (укр.: Овідіопольський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Авідзіяпаль[1] (укр.: Овідіополь).
Утвораны ў 1924 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 77375 чалавек, плошча — 815 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 4 пасялковых і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 4 пасёлкі гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 21 сяло.