wd wp Пошук:

Абарырынга

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Абарырынга (тунг. Abariringa), або Кантон (англ.: Kanton, Canton) — атол у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 9 км². Насельніцтва (2010 г.) — 24 чал.

Гісторыя

Той факт, што да прыбыцця еўрапейцаў на Абарырынга жылі пацукі, можа сведчыць пра тое, што ў мінулым ён наведваўся палінезійцамі або мікранезійцамі.

Атол быў адкрыты 5 жніўня 1824 г. брытанскімі кітабоямі і названы ў гонар Марыі Балкот, жонкі капітана карабля. 4 сакавіка 1854 г. каля яго рыфа пацярпела крушэнне амерыканскае кітабойнае судна «Кантон». Каманда выратавалася і дала негасціннаму кавалку сушы імя свайго карабля.

У 1850-ыя гг. Вялікабрытанія і ЗША выказалі прэтэнзіі на тэрыторыю атола, аднак ніякіх захадаў да сапраўднай анексіі не зрабілі. Сітуацыя абвастрылася толькі ў 1937 г., калі да Абарырынга адначасова падышлі экспедыцыі ЗША і Новай Зеландыі для назірання за сонечным зацьменнем. Амерыканцы адмовілі новазеландцам прадставіць якарную стаянку. Караблі нават абмяняліся стрэламі ў паветра. У выніку абедзве экспедыцыі высадзіліся на бераг, аднак іх удзельнікі амаль не кантактавалі паміж сабою.

Пасля таго, як экспедыцыі пакінулі востраў, брытанскі і амерыканскі бакі працягвалі афіцыйную сварку і нават высаджвалі на атол сваіх прадстаўнікоў. 6 красавіка 1939 г. было дасягнута пагадненне аб узаемным выкарыстанні сушы. У 1939 — 1940 гг. на атоле была пабудавана станцыя, якая павінна была забяспечваць паветраную лінію паміж ЗША і Новай Зеландыяй. У гады II Сусветнай вайны на Абарырынга быў пабудаваны аэрадром. У пасляваенны перыяд Вялікабрытанія адкрыла тут паштовае аддзяленне.

У 19601976 гг. атол выкарыстоўваўся амерыканцамі для назірання за ваеннымі ракетнымі выпрабаваннямі. У 1976 г. амерыканскія і брытанскія прадстаўнікі пакінулі тэрыторыю Абарырынга.

У 1979 г. амерыканска-брытанскае сумеснае ўладанне было спынена. Атол перайшоў да Кірыбаці. На ім з’явілася сталае паселішча Абарырынга, якое і дало сучасную назву (назва Кантон таксама працягвае выкарыстоўвацца).

У 2010 г. атол разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода

Абарырынга — класічны атол каралавага паходжання з шырокай лагунай (каля 50 км²), якая перавышае памеры сушы. Клімат экватарыяльны засушлівы. Крыніц пітной вады няма.

Наземная прырода бедная. Пераважаюць зараснікі травы і хмызняку. Дрэвы растуць толькі каля чалавечых хацін. Пасля вынішчэння большасці пацукоў адзінымі прадстаўнікамі мясцовай наземнай фаўны засталіся птушкі і крабы. Але, нягледзячы на ўмяшанне чалавека, добра захавалася прырода мясцовага каралавага рыфа.

Інфраструктура

У паселішчы

На Абарырынга існуе адно паселішча з той жа назвай. Яго жыхары — тунгару з астравоў Гілберта — займаюцца сельскай гаспадаркай і абмежаваным ловам рыбы. Працуе паштовае аддзяленне. Сувязь са знешнім светам падтрымліваецца праз пабудаваны амерыканцамі аэрадром (сталых рэйсаў няма) і ваеннымі, рыбалоўнымі і экспедыцыйнымі суднамі, якія дастаўляюць тубыльцам харч і ўсё неабходнае для існавання.

Колькасць насельніцтва на атоле скарачаецца (41 чал. у 2005 г. і 24 чал. у 2010 г.). Развіццю мясцовай эканомікі замінаюць адсутнасць пітной вады (жыхары вымушаны назапашваць дажджавую вільгаць), праблемы з сувяззю і запаведны статус атола.

У 2010 г. з-за адсутнасці транспарту з харчам і вадой насельнікі Абарырынга апынуліся ў складанай сітуацыі. Дзякуючы брытанскаму яхтсмену пра гэта стала вядома амерыканскім ваенным, якія аказалі гуманітарную падтрымку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Фенікс
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі