wd wp Пошук:

Яўген Яўстафіевіч Красоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красоўскі. Яўген Яўстафавіч Красоўскі (16 (29) лістапада 1908, Баку14 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак, жывапісец і графік.

Біяграфія

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Займаўся жывапісам і графікай (акварэль і эстамп). Іспытаў уплыў сацрэалізма.

Сярод найбольш вядомых твораў: партрэты М. Філіповіча, М. Станюты, Б. Платонава, І. Сарокіна, А. Кулакоўскага, пейзажы «Вязынка», «Возера Нарач», «Зіма ў Мінску», нацюрморты «Атрыбуты мінулага», «Вясновыя кветкі» і інш. Таксама вядомы яго графічны аркуш «На аднаўленне Мінска» 1944 года.

Значная частка твораў мастака знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных сборах. Вялікую колькасць твораў Яўгена Красоўскага мае ў сваёй калекцыі беларускі мастак Ігар Бархаткоў. Ён з’яўляецца аматарам і прыхільнікам творчасці Яўгена Красоўскага. К 100-годдзю мастака Ігар Бархаткоў падрыхтаваў альбом з рэпрадукцыямі карцін Красоўскага. Аўтарамі тэкста да альбома сталі мастацтвазнаўцы В. Ф. Карамазаў і Алег Ойстрах[2].

У 1958 годзе ў Мінску адбылася выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці. Каталог да выстаўкі складаў яго сябра — мастак Мікола Тарасікаў[3]. У 1977 годзе Яўген Красоўскі выдаў свае ўспаміны аб жыцці і творчасці Міколы Тарасікава.

З 5 па 15 лістапада 2008 года ў мінскай галерэі ЛаСандр—Арт адбылася рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага. На адкрыцці прысутнічаў сын мастака — Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі.

Зноскі

  1. Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  2. Сводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Памерлі ў 1980 годзе
Графікі Беларусі
Асобы
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Мастакі XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся 29 лістапада
Нарадзіліся ў Баку
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мастакі СССР
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Вучні Фёдара Фогта
Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Мастакі Беларусі
Экслібрысісты Беларусі
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Члены Саюза мастакоў БССР
Памерлі 14 ліпеня
Пахаваныя на Паўночных могілках
Выпускнікі Кіеўскага мастацкага інстытута
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»