wd wp Пошук:

Алена Андрэеўна Кіш

Алена Андрэеўна Кіш (1889 ці 1896 — 1949) — беларуская мастачка-прымітывіст са Слуцкага раёна, аўтар маляваных дываноў.

Біяграфічныя звесткі

Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла з вёскі ў вёску і малявала дываны, часам за калавак хлеба. Апошні перыяд жыла ў сваёй малодшай сястры. Скончыла жыццё самагубствам, кінуўшыся ў раку. Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея. Працы Алены Кіш, як і звесткі пра яе жыццё, былі сабраныя праз значны час пасля яе смерці па ініцыятыве мастака Уладзіміра Басалыгі, які бачыў размаляваныя ёю дываны ў дзяцінстве.

Творчасць

Дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і інш. прадстаўлены ў шматлікіх варыянтах[1]), адметныя кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і ўнікальнай вобразнасцю. Ёсць меркаванне, што змест твораў Алены Кіш звязаны з біяграфіяй мастачкі і яўленнем пра «жаночую долю» і мару пра «рай»[2]. Блізкасць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні раслінных элементаў, акаймоўцы дываноў.

У снежні 2013 года адбылася выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка была падрыхтавана мастацтвазнаўцам Таццянай Бембель разам з беларускім мецэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[3]. Адкрываў вернісаж дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі[4].

Памяць

У 1996 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай.

У 2010-м годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» была створана дакументальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[5], рэж. Галіна Адамовіч.

Алена Кiш сярод гераiнь аповесцi «Русалкi клiчуць», якую напісала Зараслава Камінская.

Зноскі

  1. У. Басалыга. Не пагарджаць сьвятым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.
  2. Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С.364-378.
  3. Константин Церетели: как сочетаются грузинский лев и белорусский банк (руск.)
  4. Выставка «маляванок» Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках Архівавана 24 студзеня 2021.(руск.)
  5. Беларусьфільм: Фільмаграфія Архівавана 14 лістапада 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Мастакі-самазабойцы
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Памерлі ў 1949 годзе
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Мастакі Беларусі
Асобы
Нарадзіліся ў 1889 годзе