wd wp Пошук:

Яўген Бартніцкі

Яўген Бартніцкі, сапр.: Сяргей Уладзіміравіч Сурыновіч (13 красавіка 1976, в. Лугамавічы, Іўеўскі раён) — беларускі біблеіст, доктар біблейскага багаслоўя[1], беларускі паэт, каталіцкі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. З 1993 года вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, з 1997 у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 годзе. У 1999—2000 гадах рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Застаўся ў Расіі, служыў на Каўказе, Урале (Перм), у Калінінградзе. З 2002 года выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце. Абараніў працу па тэалогіі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі. Служыў у Віцебску як пробашч парафіі Святога Духа (да 2008), пробашчам парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёна. Цяпер служыць пробашчам парафіі Святой Троіцы ў Друі Браслаўскага раёна. У 2019 годзе ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю. Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэта Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову»[2].

Творчасць

Дэбютаваў вершаванай містэрыяй для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998). Аўтар зборнікаў паэзіі «Летуценнік» (1999), «Пакліканне» (2000). Больш за 50 публікацый у беларускім друку, вершы Я. Бартніцкага друкаваліся ў часопісах «Дыялог», «Беларусь», у газетах «Наша слова», «Голас Радзімы», «Царква».

Жывапісец. Вучань Міраславы Казанцавай — рускай мастачкі (натуралізм). 13 красавіка 2006 года адбылася перашая персанальная выстаўка жывапісу. Арганізатар Друйскага мастацкага пленэру[3].

Зноскі

  1. Наша Ніва Ксёндз Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па перакладах Новага запавету на беларускую. — 2019.
  2. Кс. Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі. — 2019.
  3. Ніна Шчарбачэвіч = На «Скарынэры» ў Друі створана 150 новых работ. — 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка