wd wp Пошук:

Яўген Багарнэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багарнэ.

Палац Яўгенія Багарнэ ў Монцы, Італія

Прынц Эжэн Роз (Яўген) дэ Багарнэ (фр.: Eugène Rose de Beauharnais; 3 верасня 1781 — 21 лютага 1824) — віцэ-кароль Італіі, дывізіённы генерал. Пасерб Напалеона.

Кар’ера

Адзіны сын першай жонкі Напалеона Жазэфіны Багарнэ. Яго бацька, віконт Аляксандр дэ Багарнэ, быў генералам рэвалюцыйнай арміі. У гады Тэрору яго незаслужана абвінавацілі ў здрадзе і пакаралі смерцю.

Пасля шлюбу маці з Напалеонам 1 лютага 1805 года Яўген атрымаў тытул прынца Французскай імперыі, 2 лютага 1805 года — Ордэн Ганаровага легіёна, а 7 чэрвеня 1805 года — тытул віцэ-караля Італіі. У 1812 годзе камандаваў 4-м (італьянскім) пяхотным корпусам Вялікай Арміі.

Яўген стаў фактычным кіраўніком Італіі (тытул караля насіў сам Напалеон), калі яму было ўсяго 24 гады. Але ён здолеў кіраваць краінай досыць цвёрда: увёў у дзеянне Грамадзянскі кодэкс, рэарганізаваў армію, пабудаваў каналы, умацаванні і школы і здолеў заслужыць любоў і павагу свайго народа.

У 1805 годзе Яўген атрымаў вялікі крыж ордэна Жалезнай кароны і вялікі крыж ордэна Святога Губерта Баварскага. 23 снежня 1805 года ён быў прызначаны галоўнакамандуючым корпусам, якія блакавалі Венецыю, 3 студзеня 1806 года — галоўнакамандуючым Італьянскай арміяй, а 12 студзеня 1806 года — генерал-губернатарам Венецыі.

Цырымонія каранацыі Італьянскага віцэ-караля, падрыхтаваная графам Луі-Філіпам Сегюром, праходзіла ў Міланскім саборы 26 мая 1805 года. Для каранацыйных адзенняў былі абраны зялёны і белы колеры. На партрэтах мастакі А. Апіяні і Ф. Жэрар захавалі гэтыя раскошныя адзенні. Спалучэнне элегантнага крою і віртуознага выканання дазваляе выказаць здагадку, што касцюм быў выкананы ў майстэрні прыдворнага вышывальшчыка Піко, які выконваў замовы па вырабу каранацыйных касцюмаў Напалеона I, выкарыстоўваючы мадэлі, прапанаваныя мастаком Жан-Батыстам Ізабэ і зацверджаныя самім Імператарам. На плашчы вышыты зоркі ордэнаў Ганаровага легіёна і Жалезнай кароны. (Малы каранацыйны касцюм экспануецца ў Дзяржаўным Эрмітажы. У Расію патрапіў як сямейная рэліквія разам з калекцыяй зброі, якую прывёз малодшы сын Яўгенія Багарнэ — Максіміліян, герцаг Лейхтэнбергскі, муж дачкі імператара Мікалая I Марыі Мікалаеўны).

Пасля першага адрачэння Напалеона Яўген Багарнэ сур’ёзна разглядаўся Аляксандрам I у якасці кандыдата на французскі прастол. За адмову ад сваіх італьянскіх уладанняў атрымаў 5000000 франкаў, якія перадаў свайму цесцю — каралю Баварыі Максіміліяну-Іосіфу, за што яго «памілавалі» і падаравалі тытулы ландграфа Лейхтэнбергскага і князя Айхштэцскага (па іншых даных — купіў іх у 1817 годзе).

Даўшы слова не падтрымліваць больш Напалеона, не прымаў удзелу (у адрозненне ад сястры Гартэнзіі) у яго рэстаўрацыі падчас «Ста дзён», а ў чэрвені 1815 года ганараваны Людовікам XVIII тытулам пэра Францыі.

Да самай смерці жыл у сваіх баварскіх землях і актыўнага ўдзелу ў еўрапейскіх справах не прымаў.

Масонства і Багарнэ

20 чэрвеня 1805 года была заснавана першая Вялікае ложа Італіі — Вялікі ўсход Італіі[7], першым Вялікім майстрам (камандорам) якой стаў Яўген Багарнэ. Ён заставаўся на пасадзе Вялікага майстра да 1814 года[8][9].

Статус і тытулы

Сям’я і дзеці

14 студзеня 1806 года, у Мюнхене (Баварыя), Яўген ажаніўся з Аўгустай (17881851), прынцэсай Баварскай, дачкой Максіміліяна I, караля Баварыі і Аўгусты, ландграфіні Гесэн-Дармштацкай. Ад яе меў 7 дзяцей:

  1. Жазефіна Максіміліяна Яўгена Напалеонэ (18071876), з 1823 замужам за Оскарам I Бернадотам, каралём Швецыі і Нарвегіі
  2. Яўгенія Гартэнзія Аўгуста (18081847)
  3. Аўгуст Шарль Эжэн Напалеон (18101835), герцаг Лейхтэнбергскі, герцаг дэ Санта-Круз; жонка з 1834 — Марыя II, каралева Партугаліі
  4. Амелія Аўгуста Яўгенія Напалеонэ (18121873), муж з 1829 — Педру I, імператар Бразіліі
  5. Тэадэлінда Луіза Яўгенія Аўгуста Напалеонэ (18141857)
  6. Караліна Клацільда (1816)
  7. Максіміліян Лейхтэнбергскі (18171852), герцаг Лейхтэнбергскі, князь Раманаўскі; жонка з 1839 — вялікая князёўна Марыя Мікалаеўна, дачка імператара Мікалая I Паўлавіча.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118727834 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118727834 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118727834 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  7. Aldo Mola, Storia della Massoneria Italiana, Tascabili Bompiani, 2001. ISBN 88-452-4814-3
  8. Storia della Massoneria Italiana — GRANDE ORIENTE D’ITALIA DELLA MASSONERIA DI RITO SCOZZESE ANTICO E ACCETTATO — Provenienza Storica Piazza del Gesù- Universamente Riconosciu … Архівавана 9 кастрычніка 2011.
  9. 1805-1860 La nascita del Grande Oriente d’Italia e il ruolo della Massoneria nel Risorgimento

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай (Парыж)
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Род Багарнэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1781 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1824 годзе
Катэгорыя·Французскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Багарнэ
Катэгорыя·Кіраўнікі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў царкве Святога Міхаіла ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Мемуарысты Італіі
Катэгорыя·Масоны Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Першай Французскай імперыі