wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Гулецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гулецкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Гулецкі (нар. 15 студзеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у маладзечанскай ДЮСШ-4, пасля таксама навучаўся ў Акадэміі АБФФ. На юнацкім узроўні выступаў на пазіцыі нападніка, пасля апусціўся на месца паўабаронцы. У 2018 годзе стў іграком клуба «Энергетык-БДУ» ў Першай лізе, стаў часам выхадзіць на замену. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона са сталічным клубам, аднак у сакавіку пакінуў яго[1] і далучыўся да дубля барысаўскага БАТЭ, дзе стаў адным з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў у 2019 годзе.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[2]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове. У гэты час стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[3]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала», які неўзабаве аформіў новае арэнднае пагадненне[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У маі канчаткова пакінуў «Рух» і стаў іграком дзяржынскага клуба на трывалай аснове.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:2) і быў заменены ў першым тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (2)Д2Энергетык-БДУБеларусь40
2019дубльБАТЭБеларусь250
2020Д2АрсеналБеларусь200
2021Д2АрсеналБеларусь290
2022Д1АрсеналБеларусь

Зноскі

  1. Милевский и Гулецкий покинули команду. Альшаник ушел в аренду.
  2. “Арсенал” арендовал пятерых дублеров БАТЭ
  3. Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав “Руха”
  4. “Арсенал” снова арендовал Гулецкого у “Руха”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ