wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Хлябцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хлябцэвіч. Яўген Іванавіч Хлябцэ́віч (псеўд. Халiмон з-пад Пушчы; 6 жніўня 1884, Жыровічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — 20 кастрычніка 1953, Масква) — беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец. Кандыдат педагагічных навук (1947). Сын Івана Андрэевіча Хлябцэвіча.

Біяграфія

Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю. З верасня 1906 па люты 1907 вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Юр’еўскага ўніверсітэта[1], потым у Пецярбургскім універсітэце (скончыў у 1913 годзе).

Друкаваўся пад псеўданімам Халімон з-пад пушчы ў газетах «Наша доля» і «Наша ніва»; супрацоўнічаў у пецярбургскай газеце «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Беларускай сацыялістычнай грамады (1906).

Адзiн з арганiзатараў Беларускага навукова-лiтаратурнага гуртка ў Пецярбургскiм унiверсiтэце ў 1912 годзе. У 1912 годзе быў таксама адным з арганізатараў беларускага краязнаўчага таварыства пры Пецярбургскiм унiверсiтэце.

У гады Першай сусветнай вайны — фельчар 53-га тылавога эвакуацыйнага пункта ў Праскураве. У 1917 годзе кароткі час выдаваў там газету “Вольны голас” (Свободный голос: газета военная, общественная и политическая).

У 1919 інструктар Беларускага пададдзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР(руск.) бел. у Кіеве, потым у Маскве.

З 1919 года загадчык бібліятэчнага аддзялення палітычнага ўпраўлення(руск.) бел. Рэўваенсавета рэспублікі(руск.) бел., з 1930 працаваў у Наркамасвеце РСФСР, у 19431953 года выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага інстытута(руск.) бел.. Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных народных паўленкаўскіх бібліятэк.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся з беларускімі і рускімі пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Я. Купалу, Цётку.

Зноскі

  1. Эстонскі гістарычны архіў. 402.12.62, арк. 123, № 20659.

Творы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі МДІК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыровіцах
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Бібліёграфы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Постаці беларускага бібліятэказнаўства