Ясменцы — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (35 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
У 10 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. З 1811 года валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Краіна рад», працавалі вятрак (з 1915 года) і гамарня. Паводле перапісу 1959 года. Уваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).