wd wp Пошук:

Яршоўка

Яршо́ўка, Ярцоўка, Яршуйка, Чарняўкарака ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач.

Даўжыня ракі 30 км[1], плошча вадазбору 225 км². Пачынаецца каля вёскі Шалыгі ў Маладзечанскім раёне, упадае ў Іслач за 3 км на паўночны захад ад Ракава. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая. Рэчышча на працягу 10 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнню ад вёскі Зарэчча звілістае. Асноўныя прытокі: Дараўлянка, Каскруўка, Запруддзе.

Уздоўж ракі населеныя пункты Зарэчча, Адамаўцы, Яршэвічы, Кісялі, Цішкаўшчына.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Валожынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Іслачы