Дараўля́нка — рака ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Яршоўка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км[1]. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Ермакі, працякае па заходняй ускраіне Мінскага ўзвышша, упадае ў Яршоўку за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Сярэдняе Сяло.