Каскру́ўка, Каскараўка, Есьманаўка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Яршоўка (басейн Нёмана). Даўжыня 8 км[1]. Пачынаецца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Татары, упадае ў Яршоўку на ўсход ад вёскі Запруддзе. Ад вусця на працягу 1,2 км каналізаваная.