wd wp Пошук:

Ярл Вальдэмар Ліндэберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліндэберг. Ярл Вальдэмар Ліндэберг (шведск.: Jarl Waldemar Lindeberg; 4 жніўня 1876, Хельсінгфорс — 12 снежня 1932, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Яго іменем названы адзін з варыянтаў цэнтральнай гранічнай тэарэмы, а таксама адпаведная ўмова Ліндэберга (англ.: Lindeberg’s condition).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1876 года ў Хельсінгфорсе (Хельсінках), у Вялікім княстве Фінляндскім у сям’е выкладчыка і рэктара Хельсінкскага політэхнічнага інстытута Карла Леанарда Ліндэберга. У асноўным кар’ера матэматыка была засяроджана вакол Хельсінкскага ўніверсітэта. Спачатку ён займаўся ўраўненнямі матэматычнай фізікі і варыяцыйным злічэннем, але з 1920 года пачаў працаваць у тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы.

У 1920 годзе ён выдаў сваю працу аб цэнтральнай гранічнай тэарэме. Праз два гады ён працягнуў працаваць над тэарэмай і знайшоў названую ў яго гонар умову Ліндэберга.

Памёр 12 снежня 1932 года ў Хельсінкі.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11701575X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Імавернаснікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Постаці матэматычнай статыстыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі