wd wp Пошук:

Яраслаў Сільвестравіч Пархута

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пархута. Яраслаў Пархута (8 сакавіка 1930, в. Мілейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1996) — беларускі пісьменнік-краязнавец, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1949—1952). З 1952 па 1953 годы знаходзіўся на журналісцкай працы ў Гродзенскай вобласці. З 1953 па 1956 служыў у Савецкай Арміі. З 1956 г. —- літсупрацоўнік, загадчык аддзела поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 г. —- намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 г. —- рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 г. —- намеснік рэдактара, загадчык аддзела баранавіцкай міжраённай газеты «Знамя коммунизма», з 1965 г. —- старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965—1969 гг. —- загадчык аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ у Мінску. У 1973—1977 гг. працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела часопіса «Вожык», у 1978—1982 гг. —- рэдактарам аддзела часопіса «Родная прырода»[2].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 г.

Творчасць

У рэспубліканскім друку выступіў у 1946 г. Першы верш апублікаваў у 1949 г. (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Мудрая цялушка» (1976), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Пад высокім сонцам» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989).

Узнагароды і прэміі

У 1992 годзе за кнігу «Зямля бацькоў нашых» Яраслаў Пархута атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Цікавыя факты

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. http://www.slounik.org/81246.html Электронная энцыклапедыя
  3. http://old.nlb.by/html/news2005/parhuta.html Архівавана 14 кастрычніка 2015. Сайт Нацыянальнай библіятэкі Беларусі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР