wd wp Пошук:

Яраполк Святаславіч

Яраполк Святаславіч (? — 978) — князь кіеўскі (970—972), вялікі князь кіеўскі (972—978).

Біяграфія

Сын Святаслава Ігаравіча. Упершыню згадваецца пад 968 г., калі ў адсутнасць Святаслава печанегі аблажылі Кіеў, дзе знаходзілася вял.кн. Вольга з трыма ўнукамі: Яраполкам, Алегам і Уладзімірам. У 970 г. Святаслаў дзеліць уладанні паміж сынамі — Яраполк становіцца кн. кіеўскім. У 975 г. Яраполк захоплівае драўлянскую зямлю, уладанні брата Алега, які гіне ў бітве пад г. Оўручам. Другі яго брат Уладзімір, дазнаўшыся пра гібель Алега, уцякае з Ноўгарада да варагаў у Швецыю, а Яраполк садзіць сваіх намеснікаў у Ноўгарадзе. У 976 г. Яраполк хадзіў супраць печанегаў і, перамогшы іх, усклаў даніну, у 977 г. на службу да Яраполка прыйшоў печанежскі князь Ілдзея. У гэтым жа году ў Кіеў прыбыло візантыйскае пасольства, пацвердзіўшы ранейшыя мірныя пагадненні Русі і Візантыі. У 978 г. Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад і абвясціў вайну Яраполку. Абодва брата пасваталіся да Рагнеды, дачкі полацкага кн. Рагвалода, які прыняў сватаўство Яраполка і адмовіў Уладзіміру. Войска Уладзіміра захапіла Полацк, Рагвалод з сям’ёю быў забіты, а Рагнеда прымушаная стаць уладзіміравай жонкай. Уладзімір аблажыў Кіеў, а Яраполк выбежаў адтуль і закрыўся ў г. Родня. Ваявода Яраполка Блуд здрадзіў яму заманіўшы на перамовы з Уладзімірам, дзе Яраполка забілі. У 1044 г. рэшткі Яраполка эксгумавалі, ахрысцілі і паклалі ў царкве Св. Багародзіцы ў Кіеве.

Зноскі

  1. Ярополк I Святославич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIa. — С. 816.
  2. Ярополк Святославович // Русский биографический словарь — СПб.: 1913. — Т. 25. — С. 164–165.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных