.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яніс Каргас (грэч.: Γιάννης Κάργας; нар. 9 снежня 1994, Кілкіс, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, абаронца клуба ПАОК з Салонікаў.
Пачынаў кар’еру ў клубе другога дывізіёна Грэцыі «Кавала», пазней гуляў за «Фостырас» і «Панахаікі». У 2016 годзе перайшоў у «Платаніяс», у складзе якога дэбютаваў у грэчаскай Суперлізе. У ліпені 2017 года стаў іграком «Паніёніяса», але не меў трывалага месца ў аснове, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах Суперлігі і трох матчах Кубка Грэцыі.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Брэста і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе брэсцкага клуба, аднак з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[3].
У студзені 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў алмацінскім «Кайраце», які ўзначальваў былы трэнер «Дынама-Брэст» Аляксей Шпілеўскі[4], але беспаспяхова. У лютым 2019 года вярнуўся ў Грэцыю, стаўшы іграком клуба ПАС з Яніны[5].
У чэрвені 2019 года перайшоў у балгарскі клуб «Леўскі» з Сафіі, а праз год зноў апынуўся ў ПАС, дзе быў трывалым іграком асновы. У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з ПАОКам.