wd wp Пошук:

Яльмар Сёдэрберг

Яльмар Сёдэрберг (шведск.: Hjalmar Söderberg; 2 ліпеня 1869, Стакгольм — 14 кастрычніка 1941, Капенгаген) — шведскі пісьменнік.

Творчасць

Яльмар Сёдэрберг працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданні, раманы, фельетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і інш. Дэбютны раман «Памылкі» (Förvillelser) выйшаў у 1895. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай. У 1898 выйшаў зборнік апавяданняў «Гісторыі» (Historietter), ён змяшчае ў т.л. апавяданне «Футра» — гісторыю пра доктара Хэнка, паводле якой у Швецыі былі знятыя два кароткаметражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Я. Сёдэрберг напісаў пяць зборнікаў апавяданняў. Вяршыняй яго творчасці стаў дзённікавы раман «Доктар Глас» (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.

Для яго твораў характэрнае перапляценне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гуллівасці і сур’ёзнасці, пакутаў і жорсткасці, абыякавасці і прадпрымальнасці. Ён выдатна перадаў атмасферу Стакгольма і настрой свайго часу, пры гэтым закранае ў творчасці «вечныя тэмы». Творы Я. Сёдэрберга перакладзеныя амаль на 30 моваў, многія экранізаваліся, паводле іх ставіліся спектаклі.

Яльмар Сёдэрберг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы Анатоля Франса, Генрыха Гейнэ, Гі дэ Мапасана і інш.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Мацевич А. А. Сёдерберг // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 721.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Сёдерберг Яльмар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 2 снежня 2020.
  5. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня