wd wp Пошук:

Якуб Лапатка

Якуб Лапатка (нар. 16 верасня 1944, в. Аўсюкова, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі перакладчык.

Біяграфія

Спецыяльнасць перакладчыка атрымаў на іспанскім факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Дваццаць гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай сярэдняй школе № 5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Склаў першы іспанска-беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. Настаўнік вышэйшай катэгорыі.

У 1993 годзе па запрашэнні Саюзу перакладчыкаў Фінляндыі быў на стажыроўцы ў Хельсінкі. Скончыў пяцісеместравы курс фінскай мовы і дыялекталогіі ў Хельсінкскім універсітэце, куды, пасля адпаведных экзаменаў, быў прыняты адразу на апошні, пяты курс.

Некалькі гадоў працаваў у Хельсінкскім універсітэце, выкладаў беларускую мову на факультэце славістыкі. Працаваў у бюро перакладчыкаў. Неаднаразова атрымліваў стыпендыі для перакладу фінскай літаратуры на беларускую. Усяго выдаў шэсць кніг перакладаў на беларускай мове і некалькі на рускай.

Творчасць

Пераклаў паасобныя творы Мігеля дэ Сервантэса, Рафаэля Альберці, Мігеля Эрнандэса, Хуана Рамона Хіменэса, Томаса Мура, Катры Вала, Арва Турціяйнена, Міка Валтары, Пенці Хаанпя, Маю Ласіла, Вяйнё Ліна. Таксама зрабіў поўны пераклад карэла-фінскага эпасу Калевала (выдавецтва Змітра Коласа, 2015).

Таксама рэдактар фінскай часткі Беларуска-лацінска-еўрапейскага слоўніка (Уроцлаў, Польшча, 2008).

Пераклады

Апублікаваныя пераклады на беларускай і рускай мовах

Рыхтуюцца да друку

Перакладаюцца

Прэміі, узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2016) за пераклад карэла-фінскага эпасу «Калевала».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Карласа Шэрмана
Катэгорыя·Перакладчыкі з фінскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову