wd wp Пошук:

Якапа Беліні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беліні.

Якапа Беліні (іт. Jacopo Bellini) — венецыянскі мастак. Меркаваныя даты жыцця 1400—1470. Нарадзіўся і памёр у Венецыі.

Сын лудзільшчыка. Верагодна, быў вучнем Джэнтыле да Фабрыяна. У 1424 годзе ён адкрыў майстэрню ў Венецыі, якой ён кіраваў аж да сваёй смерці, і ў якой вучыліся яго сыны і іншыя мастакі. Заснавальнік мастацкай дынастыі, якая складаецца з яго сыноў Джавані Беліні і Джэнтыле Беліні, а таксама яго зяця Андрэа Мантэнья.

Большую частку жыцця правёў у Венецыі. Распісаў у Венецыі мноства цэркваў, будынкаў і рэлігійных аб’ектаў. У 1441 годзе ў горадзе Ферара прымаў удзел у спаборніцтве на права напісаць партрэт герцага Ліянела д’Эстэ. Беліні выйграў спаборніцтва ў Пізанела. У Падуі навучаў юнага Андрэа Мантэнья.

Многія з яго найвялікшых твораў былі страчаны.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Iacopo Bellini // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Iacopo Bellini // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Jacopo Bellini // National Library of Portugal — 1796.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1470 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Асобы