wd wp Пошук:

Пізанела

Медаль з партрэтнай выявай Сіджызмонда Пандольфа Малатэста(руск.) бел.

Анто́ніа Пізане́ла (Antonio Pisanello, сапр. імя Antonio die Puccio Pisano) (каля. 13921395, Піза — верагодна, 1455, Рым) — адзін з найбольш выбітных мастакоў эпохі Адраджэння і ранняга італьянскага кватрачэнта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і суконшчыка Пуча дзі Джавані дзі Чэрэта. Пасля яго смерці, удава Ізабэта з сынам Антоніа пераехала ў свой ​​родны горад — Верону. Першым настаўнікам будучага мастака стаў Стэфана да Верона(руск.) бел., пазней яго настаўнікам і сябрам стаў Джэнціле дзі Фабрыяна(руск.) бел.. З дзі Фабрыяна Пізанела ў 14091415 гадах у Венецыі працаваў над упрыгожваннем Залы Вялікага савету ў Палацы Дожаў (афармленне Залы загінула пры пажары ў 1577 годзе). Пасля раптоўнай смерці Джентыле (1427) Пізанела працягнуў пачаты ім роспіс базілікі Сан Джавані ін Латэрана (не захавалася). У 1420-х гадах працаваў над фрэскамі ў замку(італ.) бел. Вісконці(руск.) бел. ў Павіі — гэты фрэскавы цыкл загінуў падчас вайны з Францыяй у 1527 годзе.

У снежні 1439 года прыняў удзел у вайне(руск.) бел. супраць Венецыянскай рэспублікі: у складзе войскаў Джанфранчэска I Ганзага(руск.) бел. аблажыў Верону. Неўзабаве пасля вызвалення Вероны ўлады Венецыі забаранілі знаходзіцца мастаку на яе тэрыторыі, а ў 1442 годзе завочна прысудзілі да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення мовы «за паклёп на рэспубліку і вымаўленне ганебных для ўраду слоў». Толькі дзякуючы высокапастаўленым сябрам Пізанела пазбег пакарання.

У 14411444 гадах мастак, якому забаронена было жыць на венецыянскіх землях, працаваў пры двары герцага Ферары Ліянела д’Эстэ(руск.) бел..

У 1448 годзе Пізанела быў запрошаны ў Неапаль каралём Альфонса Арагонскім.

Пасля 1450 года звестак пра Пізанела няма. Частка біёграфаў лічыць, што ён памёр менавіта ў гэтым годзе. Большасць жа мяркуе, што Пізанела памёр у 1455 годзе, абапіраючыся на ліст Карла Медычы(руск.) бел. (сына Козіма), які пісаў брату Джавані ў кастрычніку гэтага года:

Я купіў на днях каля трыццаці медалёў, вельмі прыгожых, у вучня Пізанела, які памёр у гэтыя дні…

Творы Пізанела можна ўбачыць у мастацкіх зборах Бергама, Лондана, Парыжа і Вены.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594613 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1395 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1455 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пізе