wd wp Пошук:

Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паплаўскі. Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі (7 (20) чэрвеня 1912, в. Сівіца, Валожынскі раён — 11 лістапада 1984, Мінск) — беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, збіральнік і знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

Біаграфія

З дзяцінства захапляўся музыкай і з васьмі гадоў навучыўся іграць на розных інструментах. У 1937 годзе паступіў у кансерваторыю г. Катавіцы (Польшча) на капельмайстарскі факультэт. Вучобу прыпыніла Другая сусветная вайна. Пасля яе заканчэння К. І. Паплаўскі некаторы час працаваў выкладчыкам музычнага вучылішча ў г. Маладзечна, з 1947 па 1952 года кіраваў створаным ім дзіцячым хорам Беларускага радыё. Адначасова вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1951 годзе скончыў дырыжорска-харавы факультэт, у 1952 годзе гісторыка-тэарэтычны.

На працягу пяці гадоў (1975—1980) К. І. Паплаўскі выкладаў у Беларускай кансерваторыі. З 1981 года кіраваў Мінскім народным хорам Палаца культуры Беларускага рэспубліканскага савета прафесіянальных саюзаў.

Творчасць

У 1952 годзе разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.

У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень «Закаці, закаці ты, яснае сонейка», «Ой, павей, буйны вецярочак», «Туман, туман пры даліне», «Дзявочы карагод», «Зорка Венера», «Цераз сад-вінаград», «Калыханка» і іншыя.

Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава «Міннае поле».

Квартэт «Купалінка» — любімае дзецішча Канстанціна Іосіфавіча, плён яго таленту, яго працы. Квартэт быў створаны пры Беларускім дзяржаўным народным хоры[1].

Зноскі

  1. СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Хормайстары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы