wd wp Пошук:

Юхавіцкі сельсавет

Ю́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Юхавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клясціцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы.

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расонскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе