wd wp Пошук:

Юрый Сямёнавіч Харын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харын. Юрый Сямёнавіч Харын (нар. 17 верасня 1949, с. Зыранскае, Зыранскі раён, Томская вобласць) — беларускі матэматык.

Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1990), член-карэспандэнт (2004), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1]. Старшыня экспертнага савета ВАК па матэматыцы і інфарматыцы, арганізатар і намеснік галоўнага рэдактара перыядычнага навуковага зборніка «Праблемы абароны інфармацыі», рэдактар 19 зборнікаў навуковых артыкулаў.

Біяграфія

У 1976 па запрашэнні прыехаў працаваць на створаную кафедру тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі ФПМ. У 1988 арганізаваў на ФПМ кафедру матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, якую ўзначальвае па цяперашні час. У 2000 стаў адным з арганізатараў Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі і стаў яго дырэктарам. У 2008 цэнтр быў ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад

Харын Ю. С. займаецца распрацоўкай матэматычных мадэляў, метадаў, алгарытмаў і праграмных сродкаў рабастнага (ўстойлівага) распазнавання і аналізу стахастычных дадзеных пры стварэнні камп’ютарных сістэм крыптаграфічнай абароны інфармацыі і інфармацыйных тэхналогій.

На аснове распрацаванай Ю. С. Харыным тэорыі рабастнага статыстычнага распазнавання вобразаў і аналізу дадзеных пабудаваныя новыя мінімаксна ўстойлівыя (да скажэнняў гіпатэтычнай мадэлі) алгарытмы распазнавання вобразаў, ідэнтыфікацыі і прагназавання, якія гарантуюць найменшае ўхіленне рызыкі на зададзеных сямействах скажэнняў, рэалізаваныя ў пакетах прыкладных праграм і дазволілі вырашыць важнейшыя прыкладныя задачы ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасці, медыцыне, эканоміцы. Распрацаваныя метады і алгарытмы распазнавання і статыстычнага аналізу дыскрэтных часовых шэрагаў, якія кіруюцца ўтоенымі выпадковымі паслядоўнасцямі, выкарыстанныя падчас стварэння і ацэньвання надзейнасці крыптаграфічных сістэм абароны інфармацыі.

Аўтар звыш 490 навуковых работ, у тым ліку 5 манаграфій і 13 вучэбных дапаможнікаў.

Падрыхтаваў 26 кандыдатаў навук і аднаго доктара навук.

Узнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

  1. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томскай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»