wd wp Пошук:

Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі

Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі створаны з мэтай развіцця актуальных навуковых накірункаў прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, выконвае навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія працы, здзяйсняе падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў.

Гісторыя

У 1988—2000 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце дзейнічала навукова-даследчая лабараторыя статыстычнага аналізу і мадэляванні (НІЛ СТАМ). Загадчыцай лабараторыі да 1994 года з’яўлялася М. Д. Сцяпанава. У 1995 году загадчыкам стаў В. А. Галінскі. Навуковым кіраўніком НІЛ СТАМ на працягу ўсяго часу яе існавання быў Ю. С. Харын. У 2000 г. па Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе НІЛ СТАМ быў створаны Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (ННДЦ ППМІ). У 2008 г. Цэнтр быў ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (НДІ ППМІ).

Міжнародная назва інстытута: Research Institute for for Applied Problems of Mathematics and Informatics of Belarusian State University (APMI BSU).

Адрас: праспект Незалежнасці, 4-702, Мінск, 220030, Беларусь.

Дырэктар НДІ ППМІ БДУ — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Сямёнавіч Харын.

Структура

  1. НДЛ статыстычнага аналізу і мадэлявання (СТАМ)
  2. НДЛ матэматычных метадаў аховы інфармацыі (ММАІ)
  3. НДЛ праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій
  4. НДЛ прыкладной інфарматыкі (ПІ), у тым ліку сектар камп’ютарнага аналізу дадзеных
  5. НДЛ мадэлявання фізічных працэсаў
  6. НДЛ метадаў аналізу і сінтэзу дынамічных сістэм
  7. Выпрабавальная лабараторыя

Асноўныя напрамкі дзейнасці НДІ ППМІ БДУ

Найважнейшыя дасягненні НДІ ППМІ БДУ

  1. распрацаваны асновы тэорыі рабастнага (устойлівага) статыстычнага аналізу дадзеных, якая дазволіла вырашыць новыя прыкладныя задачы ў тэхніцы, медыцыне, эканоміцы і іншых галінах.
  1. распрацаваны праекты нацыянальных стандартаў і кіруючыя дакументы ў галіне крыптаграфічнай аховы інфармацыі;
  2. распрацаваны і ўкаранёныя праграмныя комплексы для даследавання, экспертызы і сертыфікацыі сродкаў аховы інфармацыі.
  1. у выпрабавальнай лабараторыі Інстытута праведзены экспертыза і сертыфікацыйныя выпрабаванні звыш 30 праграмных сродкаў крыптаграфічнай аховы інфармацыі, у тым ліку СКАІ, якія выкарыстоўваюцца для абароны аплатнай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
  2. распрацавана сістэма статыстычнага праграмнага забеспячэння.

У склад сістэмы ўваходзяць 9 пакетаў прыкладных праграм, якія ўкаранёныя ў 51 арганізацыі Рэспублікі Беларусь і краін СНД, у Германіі і Карэі.

Навуковыя школы

У НДІ ППМІ БДУ актыўна дзейнічае навуковая школа «Матэматычнае мадэляванне складаных сістэм, працэсаў аховы інфармацыі і камп’ютарнага аналізу дадзеных».

Публікацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Кампаніі, заснаваныя ў 2000 годзе
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Кампаніі паводле алфавіта
Навуковыя інстытуты Беларусі
2000 год у Мінску
З’явіліся ў 2000 годзе
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных