wd wp Пошук:

Юрый Нікадзімавіч Кішык

Юрый Нікадзімавіч Кішык (нар. 4 студзеня 1942, Угліч, Яраслаўская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 студзеня 1942 года ў горадзе Угліч Яраслаўскай вобласці. Бацька — Нікадзім Пятровіч Кішык (пам. 1991), беларус, афіцэр Чырвонай Арміі, артылерыст, палкоўнік, камандзір артылерыі 250 дывізіі. Маці — Вацлава Іванаўна Пчыцкая, полька, настаўніца. Бацькі паходзілі з Барысава, вучыліся ў адной гімназіі. Бацька служыў у Полацку, перад вайной яго частку перавялі ў летнія лагеры пад Каўнас. З пачаткам вайны маці эвакуіравалася ва Угліч да сястры, дзе пражыла ўсю вайну, выкладаючы ў школе. Да 1945 года яна страціла зрок і пасля гэтага больш не працавала[1].

У 1953 годзе бацьку звольнілі ў запас, сям’я перабрала ў Мінск. У 1958 годзе скончыў 4-ю мінскую сярэднюю школу з залатым медалём[1].

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў архітэктарам г. Ліды, з 1968 года — выкладчык кафедры малюнка, асістэнт, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1990 года дацэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1978 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: Курган Бессмяротнасці, помнік героям грамадзянскай вайны — воінам 37-га стралковага палка, магіла невядомага салдата, клубны корпус ЦЭЦ (1967) у Лідзе. Аўтар артыкулаў пра асаблівасці вышыннай пабудовы гістарычных і буйных гарадоў Беларусі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Воспоминания. Юрий Никодимович Кишик

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Ліды
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў