wd wp Пошук:

Юрый Васілевіч Якаўлеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якаўлеў.

Юрый Васілевіч Якаўлеў (25 красавіка 1928, Масква — 30 лістапада 2013) — расійскі акцёр

. Народны артыст СССР (1976). Дзяржаўная прэмія Расіі (1970, 1994), Дзяржаўная прэмія СССР (1979).

Біяграфія

Скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1952). Працаваў у Маскоўскім тэатры імя Я. Вахтангава. Яго мастацтва вызначалася лёгкасцю гульні, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю.

Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет», Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары», А. Фрэдры), Панталонэ («Прынцэса Турандот», К. Гоцы), Рыкарда, Каладжэра дзі Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія», Э. Дэ Феліпа), Балангброк («Шклянка вады» Э. Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы», Н. Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А. Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л. Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсялякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М. Цвятаевай).

З 1956 года здымаўся ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозы («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», 1975), Бі («Кін-дза-дза!», 1986), «Пастка для адзінокага мужчыны» (1990).

Народны артыст СССР, карыфей Вахтангаўскага тэатра Юрый Якаўлеў памёр у бальніцы 30 лістапада 2013 года пасля цяжкай працяглай хваробы[4].

Зноскі

  1. 1 2 Яковлев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Ûrij Âkovlev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120865173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  4. http://nekrolog.pro/russia/nekrologi-rossii/10181-skonchalsya-akter-teatra-i-kino-yurij-yakovlev Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Народныя артысты РСФСР
Заслужаныя артысты РСФСР
Памерлі ў 2013 годзе
Дынастыя Якаўлевых
Акцёры XX стагоддзя
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот
Асобы
Ганаровыя члены РАМ
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Памерлі 30 лістапада
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Маскве
Лаўрэаты прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Нарадзіліся 25 красавіка
Народныя артысты СССР
Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Акцёры агучвання ў СССР
Постаці Уфы
Акцёры паводле алфавіта
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Нарадзіліся ў Маскве
Кавалеры ордэна Леніна
Постаці Тэатра імя Вахтангава
Акцёры Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
Акцёры СССР
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені