wd wp Пошук:

Пастка для адзінокага мужчыны

«Пастка для адзінокага мужчыны» (руск.: Ловушка для одинокого мужчины) — мастацкі фільм, камедыйны дэтэктыў па матывах аднайменнай п’есы Рабэра Тома

Сюжэт

Даніэль Корбан звяртаецца да камісара паліцыі з нагоды знікнення сваёй жонкі Элізабэт. Праз некалькі дзён мадам Корбан вяртаецца дадому ў суправаджэнні мясцовага кюрэ. Але ашаломлены яе з’яўленнем Даніэль не жадае прызнаваць у ёй сваю законную жонку, лічачы гэтую жанчыну самазванкай, якая прэтэндуе на яго маёмасць. Ніхто не можа пацвердзіць словы Даніэля — абвянчаліся яны нядаўна і ў ціхім, далёкім мястэчку. Нечакана з’яўляецца мастак-выпівоха па мянушцы Татка Мерлуш, які быў выпадковым сведкам на вяселлі Даніэля і Элізабэт. За ўзнагароджанне ён гатовы апісаць знешнасць сапраўднай Элізабэт, але самазваная «жонка» страляе ў Мерлуша, абвінаваціўшы Даніэля ў забойстве мастака. Выкліканая камісарам у якасці сведкі Медсястра Івон Берта, якая аказвала раней Элізабэт медыцынскія паслугі, непрыхавана гандлюе сваімі паказаннямі, прапаноўваючы прызнаць ці не прызнаць самазванку ў залежнасці ад таго, хто заплаціць ёй буйную суму. У рэшце рэшт, Даніэль губляе самакантроль і прызнаецца, што сапраўдная Элізабэт мёртвая, а цела знаходзіцца ў горным патоку ў лесе Шамуа.

У фінале камісар паліцыі тлумачыць, што ён з’яўляецца пастаноўшчыкам разыгранага спектакля, мэта якога-прымусіць Даніэля Корбана прызнацца ў забойстве жонкі. На самай справе цела Элізабэт было знойдзена, і камісар адразу западозрыў ў забойстве яе мужа. Аднак замест руцінных допытаў ён абраў нетрывіяльны спосаб. Муж і жонка акцёры Тарке згулялі ролі кюрэ і Элізабэт. Былі задзейсненыя і сапраўдныя сведкі — мастак-выпівоха Поль Брысар і медсястра Івон Берта. У выніку злачынец трапіў у пастку.

У ролях

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінакамедыі СССР
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы 1990 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы СССР