.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Канаплёў (нар. 2 лютага 1962, Віцебск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна» (В. Бадзягін). Пачаў кар’еру ў складзе віцебскай «Дзвіны» (пазней віцебскі клуб менаваўся «Віцязь», КІМ, «Лакаматыў-96»). У 1980-х ненадоўга пераходзіў у брэсцкае «Дынама», у 1996 годзе гуляў за наваполацкі «Нафтан», але пасля вяртаўся ў віцебскі клуб. У складзе віцебскай каманды двойчы станавіўся срэбным і бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, выйграў Кубак Беларусі 1998.
17 жніўня 1994 года згуляў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.
Завяршыў кар’еру іграка ў 2000 годзе.
У 1987 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут.
Пасля заканчэння кар’еры іграка ў 2000 годзе стаў трэнерам «Лакаматыва-96». З 2001 па 2003 год працаваў у віцебскай ДЮСШ «Прафсаюзы». З 2005 года зноў у «Лакаматыве» (пазней перайменаваны ў «Віцебск»): трэнер, з мая 2007 года выканаўца абавязкаў, а са снежня 2007 года па ліпень 2008 года — галоўны трэнер. У жніўні 2009 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера віцебскай каманды. У студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля», дзе працаваў адзін год.
У лютым 2012 года чарговы раз узначаліў «Віцебск», які вылецеў у Першую лігу. Двойчы пад кіраўніцтвам Канаплёва клуб займаў трэцяе месца ў Першай лізе. У першай палове сезона 2014, нягледзячы на моцны склад, клуб прайграў асноўным канкурэнтам і скончыў першы круг на пятым месцы. У выніку Канаплёў у ліпені 2014 года быў спачатку адхілены ад кіравання камандай[2], а пазней канчаткова пакінуў пасаду галоўнага трэнера[3].
У жніўні 2014 года узначаліў каманду «Віцебск-2»[4]. У сезоне 2015 працаваў з юнацкімі камандамі «Віцебска». У лютым 2016 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Оршы»[5]. Пакінуў аршанскі клуб па заканчэнні сезона 2017.
З восені 2019 года працуе трэнерам юнацкіх каманд расійскага клуба «Уфа»[6].