wd wp Пошук:

Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі

Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі (нар. 18 кастрычніка 1947, Адэса) — беларускі кінарэжысёр, грамадскі дзеяч, палітык. Член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

У кінематографе

Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі[1].

Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія нявольнікі» (2002), «У пошуках ідышу» (у сааўтарстве з А. Гарадніцкім і інш., 2008).

Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (54 мін., 1996)[2], знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін, у якасці прадзюсара выступіў Пётр Марцаў. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.

Розгалас мела і стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

У грамадскай дзейнасці

Стаяў ля вытокаў Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры ў 1988 г.[3], увайшоў у праўленне гэтай грамадскай арганізацыі[4], аднак неўзабаве пакінуў яго з-за нязгоды з метадамі кіраўніцтва[5]. У канцы 1990-х гадоў уваходзіў у Савет дырэктароў Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў[6].

У палітыцы

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адзначае, што з’яўляецца паслядоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года быў членам штаба Сямёна Домаша. Удзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2016 года па Свіслацкай выбарчай акрузе № 94. На гэтых выбарах Юрыю Хашчавацкаму налічылі 0,4 % галасоў выбаршчыкаў. У акрузе балатавалася 7 кандыдатаў, а перамогу атрымаў кандыдат ад прэзідэнцкай «вертыкалі» Валерый Варанецкі з 40,7 % галасоў.

Фільмаграфія

Кінаўзнагароды

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].

Зноскі

  1. https://tip.by/jurij-hashhevatskij-ponjatno-chto-jeta-sistema-ruhnet/(недаступная+спасылка)
  2. https://www.kinopoisk.ru/film/obyknovennyy-prezident-1996-224616/
  3. https://belisrael.info/?p=14600
  4. https://belisrael.info/?p=1613
  5. https://belisrael.info/?p=14880
  6. http://www.jewukr.org/observer/jo07_26/p1101_r.html
  7. Гiсторыя кiно i Пiнск
  8. Старонка стужкi Прызыўнікі на сайце kino-teatr.ru
  9. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Кінарэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў