wd wp Пошук:

Юзюк Фарботка

Юзюк Фарбо́тка (сапр.: Язэ́п Аўгусці́навіч Фарбо́тка, 5 верасня 1893, в. Налібакі, Мінскі павет, Мінская губерня (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 8 чэрвеня 1956, г. Лодзь) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 г., да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 удзельнічаў у працы клуба «Беларуская хатка». У 1918—1920 гадах уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Мінску.

У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі на перамовах з Украінскай Народнай Рэспублікай, дзе абмяркоўваліся вайскова-палітычныя пытанні і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. У Кіеве была створаная сумесная гандлёвая палата, Беларуска-Украінскае Таварыства Збліжэння. Дэлегацыя забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь.

У 1919 працаваў акцёрам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асветніцкага аддзела Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску.

У 1920—1924 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля працаваў там выкладчыкам заалогіі.

У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».

У 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў таксама ў Ваяводскай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленні. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі.

Быў жанаты з Уладзяй (Уладзіславай) — дачкой Альберта Паўловіча.

Творчасць

Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменне» і «Зруйнаваў». Пераклаў урывак «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.

Займаўся мастацкай фатаграфіяй у «Віленскім фотаклубе» Яна Булгака.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Фатографы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта