wd wp Пошук:

Юзаф Эдвард Пузына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пузына. Юзаф Эдвард Пузына (польск.: Józef Edward ks. Puzyna; 24 верасня 1878, в. Грымяча, цяпер Камянецкі раён — 20 студзеня 1949) — гісторык, пісьменнік, паэт.

Паходзіць з роду князёў Пузынаў. Вучыўся ў Фрыбургскім універсітэце (Швейцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень. 3 1919 г. у Польшчы, працаваў у міністэрстве замежных спраў, рэдакгарам час. «Messager Polonais» («Польскі веснік», напаўафіцыйнае выданне міністэрства). Пасля выхаду ў адстаўку з 1933 г. жыў у в. Вялікая Бераставіца каля Гродна, з 1939 г. у Варшаве. 3 1944 г. працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзела культуры магістрата.

Аўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэм, гімнаў, паэтычных драм (зб. «Па дарозе», 1922), аповесцей. Вывучаў праблемы паходжання княжацкіх родаў ВКЛ, іх палітычную ролю ў жыцці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова апублікавана ў 1937). У 1930-х г. член рэдакцыі час. «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мемуараў пра пісьменніцу М. Радзевіч.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Józef Edward Puzyna // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Чэнстахове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Пузыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Род Пузынаў
Катэгорыя·Выпускнікі Фрыбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных