wd wp Пошук:

Юзаф Верашчака

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верашчака. Юзаф Мікалай Амбросі Францішак Ксаверы Верашчака (польск.: Józef Wereszczaka; 1796, Туганавічы — не раней за 1857) — службовец, памешчык.

Біяграфія

Паходзіць са шляхецкага роду Верашчакаў. Нарадзіўся сям’і Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета, і Францішкі з Анцутаў, дачкі берасцейскага суддзі. Меў брата Міхала і сястру Марылю, знакамітую каханую Адама Міцкевіча.

Хрышчаны 11 снежня 1796 года ў Варанчанскім касцёле. Вучыўся разам з братам і Т. Занам у Мінскай гімназіі, потым — у Віленскім універсітэце, належаў да Таварыства прамяністых. Уладальнік маёнтка Смольчыцы (121 душа ў 1838), які вымяняў у Туганоўскіх на дзедзічны маёнтак Туганавічы, таксама атрымаў у пасаг за жонкай маёнтак Райца з фальваркам Сёгда, а пазней і маёнтак Міратычы. У 1814 г. — дэпутат шляхты на гродзенскіх губернскіх выбарах. У 1821 г. — харунжы.

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы.

Сябраваў з Адамам Міцкевічам, які прыязджаў да яго ў Туганавічы, у 1819 годзе размаўляў з Юзафам і Міхалам Верашчакамі пра масонаў. Жыццё туганаўскага двара Міцкевіч адлюстраваў на прыкладзе Сапліцова ў «Пане Тадэвушы».

У 1826 г. маршалак Навагрудскага павета. У 1833 — эмісар польскай эміграцыі М. Шыманскі прыбыў да Марылі Верашчака з адрасам яе брата Юзафа.

У в. Райца Карэліцкага раёна захаваўся яго сядзібны дом (цяпер будынак шпіталя).

Узнагароды

Сям’я

У шлюбе з Людвікай з Раецкіх, старэйшай дачкой навагрудскага маршалка Францішка Дунін-Раецкага. Дзеці:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Верашчакі (род)
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі навагрудскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені