wd wp Пошук:

Эскільстуна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эскільстуна.

Эскільстуна (шведск.: Eskilstuna) — горад у Швецыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольма, на рацэ Эскільстунаон, у некалькіх кіламетрах ад азёраў Меларэн і Ельмарэн. Цэнтр аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманланд. Насельніцтва 64 679 (2010).

Гісторыя

Рака Эскільстунаон і гістарычны цэнтр Эскільстуны

Спачатку на месцы сучаснага горада існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Святога Эскіля, які паводле адной з легенд, быў забітым паганцамі англійскім манахам. У 1120 Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (шведск.: Eskilstuna)[1]. Пад канец XVI стагоддзя Эськільстуна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунахус (згарэў у XVII стагоддзі). У 1659 кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзніклі мануфактуры па вытворчасці зброі (у 1833 гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагоддзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва металургіі) і застаецца ім да 1970-гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзена чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла развіццю горада. Найбольш значнай падзеяй у найсучаснай гісторыі Эскільстуны пакуль з’яўляецца пажар 2009 года ў гатэлі Quality Hotel Statt.

Славутасці

Кляштарная царква (Klosters kyrka)
Кавальні Радэмахера

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасць з іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і меянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Швецыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных