wd wp Пошук:

Эрнест Томас Сінтан Уолтан

Эрнест Томас Сінтан Уолтан (англ.: Ernest Thomas Sinton Walton; 6 кастрычніка 1903 — 25 чэрвеня 1995) — выдатны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).

Біяграфія

Эрнест Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем’і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнест вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.

Эрнест Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсцэнцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыевугляроднай даціроўкі і метадаў вымярэння радыеактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнак на шкле.

Зноскі

  1. 1 2 Ernest Thomas Sinton Walton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ernest Walton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Уолтон Эрнест Томас Синтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1995.
  5. https://mapcarta.com/N5071743921
  6. https://www.tcd.ie/Secretary/FellowsScholars/discourses/discourses/2012_V%20McBrierty%20on%20ETS%20Walton.pdf — С. 3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Фізікі Ірландыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Белфасце
Катэгорыя·Асобы